Ва ўзросце бясстрашнай дапытлівасці

Пытанне: з надыходам цёплых дзён агульную зводку трагедый усё часцей сталі папаўняць гісторыі падзення дзяцей з вокнаў.

Што становіцца прычынай трагедый? Ці можна іх прадухіліць?

Адказвае ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Дзяніс Жыбарт:

– Найбольшая колькасць выпадкаў падзення дзяцей з вокнаў, па статыстыцы, прыпадае на ўзрост да шасці гадоў. Аналіз абставінаў паказвае: галоўная прычына такіх здарэнняў – бестурботнасць дарослых. Яны вырашаюць, напрыклад, бытавыя пытанні, а дзеці застаюцца без нагляду. Каб адбылася трагедыя, дастаткова зусім няшмат часу – ад некалькіх секунд да некалькіх хвілін.

Не хочацца працаваць для таго, каб надышла чыя-небудзь адказнасць за трагедыю, а каб ліквідаваць тыя прычыны і ўмовы, якія вядуць да такога роду здарэнняў. Яны крыюцца ў недахопе кантролю за дзецьмі з боку бацькоў, безуважлівасці родных і блізкіх, якія забыліся зачыніць вокны. Верагоднасць падобных надзвычайных здарэнняў павялічваюць адсутнасць на вокнах ручак-замкоў, няправільная расстаноўка мэблі, якая дазваляе дзіцяці самастойна забрацца на падаконнік. Супрацьмаскітныя сеткі ствараюць ілюзію закрытага акна, і гэта таксама небяспека. Маленькія дзеці адкрываюць для сябе свет: імі рухае цікаўнасць, а вось небяспекі яны яшчэ не ўсведамляюць. Таму прамы абавязак бацькоў – забяспечыць іх абарону. Не варта супакойваць сябе думкай, што за пару хвілін, пакуль дзіця застаецца адно ў пакоі, з ім нічога дрэннага не здарыцца: практыка, на жаль, кажа пра адваротнае.

У 2016 годзе былі перагледжаны некаторыя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты. Гэта дазволіла змяніць патрабаванні да абсталявання памяшканняў, дзе могуць знаходзіцца дзеці (дзіцячыя сады, дзіцячыя аддзяленні бальніц) спецыяльнымі прыладамі, якія не дазваляюць дзіцяці адкрыць акно самастойна і выпасці. Мы не можам абавязаць бацькоў, іншых дарослых паставіць блакатары на вокны дома, але калі ёсць магчымасць, напэўна, трэба аб гэтым паклапаціцца.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

19 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

24 часа ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago