Categories: Падзеі

В. Крэйдзіч: «Каманда не падвяла»

Для Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» конкурс па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку «Я — самы рэабілітаваны» стаў пляцоўкай для знаёмстваў, праверкі ведаў і навыкаў, пашырэння безбар’ернага асяроддзя.

З кожным годам колькасць удзельнікаў конкурсу павялічваецца. Спрыяюць гэтаму зручныя правілы. Напрыклад, удзельнікам не абавязкова праходзіць усе іспыты, дастаткова заявіцца ў адной з конкурсных намінацый. Сёлета ўдзел у абласным конкурсе «Я — самы рэабілітаваны» прымалі 18 чалавек. Яны спаборнічалі ў намінацыях: «Чытанне па сістэме Брайля», «Пісьмо па сістэме Брайля», «Валоданне элементарнымі навыкамі работы на камп’ютары», «Прасторавае арыентаванне з дапамогай кійка», «Сацыяльна-бытавое арыентаванне».

Навацыяй гэтага года стаў падзел канкурсантаў на каманды (раней яны выступалі толькі ў індывідуальным заліку). Гэта дадало інтрыгі. Аднак суддзі пастараліся, каб каманды былі раўнацэнныя, таму самых рэабілітаваных прызначылі капітанамі. У іх ліку быў удзельнік Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Віталь Крэйдзіч, які стаў на чале каманды «Божественная шестёрка».

Па словах Віталя, конкурсныя іспыты былі даволі простыя, аднак вымагалі ўважлівасці, засяроджанасці.

Напрыклад, «Сацыяльна-бытавое арыентаванне» ўключала некалькі заданняў, сярод якіх былі: шнуроўка крыжыкам, з якой дасканала справіліся толькі тры чалавекі, вызначэнне крупаў без дэгустацыі, дзе блыталі манку з цукрам, муку з крухмалам. Цікавым быў іспыт на камп’ютарную адукаванасць: удзельнікам прапанавалі праслухаць розныя гукі, і яны павінны былі іх назваць (напрыклад, «гук пральнай машыны ў рабочым рэжыме», «гук памылкі Windows XP»). Удзельнікі намінацыі «Пісьмо па сістэме Брайля» павінны былі напісаць сачыненні. Тым, хто пісаў на беларускай мове, налічвалі пяць дадатковых балаў. Чыталі па Брайлю верш М. Заблоцкага «Не дазваляй душы ляніцца». У час іспыту па прасторавым арыентаванні з дапамогай кійка канкурсантаў запрасілі самастойна прыйсці ў бібліятэку абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ».

Чым больш прадстаўнікоў каманды ўдзельнічала ў конкурсных намінацыях, тым больш у іх было шанцаў на перамогу, бо журы залічвала лепшыя вынікі. У напружанай барацьбе, з розніцай усяго ў адзін бал каманда Віталя Крэйдзіча «Божественная шестёрка» стала пераможцай сёлетняга абласнога конкурсу па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку «Я — самы рэабілітаваны».

Віталь прызнаецца, што асабліва яго парадавалі вынікі новых удзельнікаў, некаторыя з якіх сталі лідарамі ў асобных намінацыях. Дарэчы, кожнае лета на турыстычнай базе завода «Фільтр» ладзяцца курсы па навучанні хадзьбе з кійком і бытавым арыентаванні. Удзельнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ», якія жадаюць прайсці навучанне, могуць звяртацца да старшыні арганізацыі. Страта зроку — гэта не прыгавор, калі не апускаць рукі.

І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

2 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

4 часа ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

18 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

18 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

18 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

19 часов ago