З вуліцы – на спартыўныя пляцоўкі

“Спорт, здароўе і закон” – пад такой назвай стартаваў 15 жніўня ў Дзятлаве моладзевы праект пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў.

Асноўныя яго задачы — арганізацыя занятасці падлеткаў у час канікулаў, прафілактыка правапарушэнняў, удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы з непаўналетнімі, прывіццё дзецям здаровага ладу жыцця.

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел пракурор Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і  па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль, галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Ёда.

Занальныя старты, як было адзначана на іх урачыстым адкрыцці, закліканы прыцягнуць непаўналетніх, якія стаяць на розных відах уліку, да актыўнай спартыўнай дзейнасці. На працягу года дзеці сумесна з супрацоўнікамі пракуратуры, органаў унутраных спраў, настаўнікамі актыўна трэніраваліся на спартыўных пляцоўках.

У склад праграмы ўвайшлі спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, стрытболе.                                            Пераможцы па кожным з відаў спаборніцтваў паўдзельнічаюць у абласных фінальных спаборніцтвах, якія адбудуцца ў верасні ў Гродне.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

15 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

15 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

16 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

16 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

17 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

17 часов ago