Пунктам 3 артыкула 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана права грамадзян займацца аказаннем паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі спажыўцам без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі ўключаюць у сябе:

* дзейнасць па раслінаводстве, якая ажыццяўляецца за ўзнагароджанне або на дагаворнай аснове (паслугі па апрацоўцы зямлі, пасеву, вырошчванні і ўборцы ўраджаю; аграхімічныя паслугі: унясенне ўгнаенняў, вапнаванне і гіпсаванне глебы);

* абразанне пладовых дрэваў і вінаграднай лазы;

* перасадку і праполку сельскагаспадарчых культур;

* збор ураджаю;

* засцярогу ад хваробаў, насякомых-шкоднікаў і грызуноў;

* дзейнасць па падтрыманні зямельных угоддзяў у належным стане для сельскагаспадарчага выкарыстання;

* дзейнасць па эксплуатацыі арашальных сістэм і абсталявання;

* апрацоўку насення пасля збору ўраджаю, накіраваную на паляпшэнне іх якасці;

*залажэнне, апрацоўка і склад садоў;

*іншыя паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі.

Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці фізічнай асобе неабходна падаць у падатковы орган апавяшчэнне (у пісьмовай форме або ў электронным выглядзе), указаўшы ў ім від дзейнасці, перыяд і месца ажыццяўлення дзейнасці. Затым трэба заплаціць адзіны падатак.  Стаўка адзінага падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт, вылічаецца і прад’яўляецца падатковым органам на падставе пададзенага пісьмовага паведамлення, і складзе за месяц у горадзе Дзятлава і Дзятлаўскім раёне – 13 рублёў.

Пры наяўнасці права на зніжэнне ўстаноўленай стаўкі адзінага падатку дакументы, якія пацвярджаюць права на льготу па адзіным падатку, прадастаўляюцца адначасова з паведамленнем.  Стаўка адзінага падатку зніжаецца на 20 % для плацельшчыкаў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, для плацельшчыкаў-інвалідаў, для плацельшчыкаў-бацькоў (усынавіцеляў) у шматдзетных сем’ях з трыма і больш дзяцей ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, для плацельшчыкаў-бацькоў (усынавіцеляў), якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васемнаццаці гадоў; зніжаецца на 100 % для плацельшчыкаў-бацькоў (усынавіцеляў), якія з’яўляюцца інвалідамі I і II групы і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей і (або) дзяцей, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме навучання, пры ўмове, што муж (жонка) плацельшчыка таксама з’яўляецца інвалідам I або II групы; на 45 % для плацельшчыкаў, якія маюць права на зніжэнне адначасова па некалькіх падставах, названым вышэй.

Варта ведаць: дзейнасць павінна ажыццяўляцца самастойна без прыцягнення іншых асобаў; парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў і вядзення ўліку не ўстаноўлены; выплата адзінага падатку ажыццяўляецца штомесяц і толькі за тыя месяцы, у якіх дзейнасць ажыццяўляецца.

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Предыдущая новость

Похожие публикации