Калектыў Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР традыцыйна адзін раз у тры гады прымае ўдзел у рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці “Вясёлкавы карагод”. Гэты фестываль праводзіцца для выхаванцаў і навучэнцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ, аддзяленняў дзіцячых прытулкаў сацыяльна-педагагічных цэнтраў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дамоў-інтэрнатаў.

16 красавіка ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі адбыўся заключны гала-канцэрт абласнога этапу фестывалю, дзе навучэнцы Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР прадэманстравалі журы эстрадны танец “Барабаншчыкі” і выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў тэхніцы “Ніцяная графіка”.



Па выніках работы абласным журы калектыў установы ўзнагароджаны трыма дыпломамі першай ступені і адным – трэцяй. Удзельнікі фестывалю Арцём Кашчук, Анастасія Цяцерына, Лізавета Карэцкая атрымалі каштоўныя падарункі ад Гродзенскага абласнога аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.




Рэспубліканскім журы калектыў Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР адзначаны дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы калектыў арыгінальнага жанру”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование