Дыплома Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей удастоены Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт за паспяховую рэалізацыю ў 2024 годзе праекта “Адміністацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой”.

У рамках рабочага візіта на Дзятлаўшчыну намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк уручыў кіраўніку Дзятлаўскага раёна Андрэю Садоўскаму Дыплом, а таксама кнігу “Наш прэзідэнт” пра беларускага лідара з пажаданнямі новых поспехаў і прадукцыйнай працы рэгіёна.

Таксама Віктар Пранюк прыняў удзел у Адзіным дні інфармавання насельніцтва ў Дзятлаве і наведаў аб’екты сацыяльнай сферы.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАГРАДА #НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

Похожие публикации