Хвалюючым і ў той жа час прыемным момантам трэцяга раённага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” было ўзнагароджванне пераможцаў творчых кокнкурсаў.
Падарункі і ўзнагароды лепшым сем’ям уручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка.
Пераможцамі творчай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў”, дзе давялося адгадваць мелодыі і нават спяваць стала сям’я Добыш. На другім месцы – Раманавы, трэція – Міхайлоўскія, узнагарода “За волю да перамогі” дасталася сям’і Семярнік.
Кардон, фарбы, папера і багатая фантазія былі на ўзбраенні ўдзельнікаў творчай пляцоўкі “Мой утульны 3D дворык”. Найбольш прафесійна папрацавала з гэтымі матэрыяламі сям’я Шаўчук, якая заняла першае месца. Прыз за другое месца дастаўся Добышам, за трэцяе – Шэлегам, за волю да перамогі ўзнагароджаны сям’і Зянкевічаў і Лісоўскіх.
Сямейныя “Сэлфі з любоўю” для конкурсу ўдзельнікі пляцоўкі зрабілі загадзя, а на “Зецельскім фэсце” іх ацаніла прафесійнае журы. Самай крэатыўнай палічылі сям’ю Дварчанін, якой дастаўся прыз за першае месца. На другім месцы – сям’я Урбан, на трэцім – Макарчык, за волю да перамогі ўзнагароджаны Калодзічы і Чэнтукі.
Удзельнікам пляцоўкі “Сям’я – каманда на ўсё жыццё” давялося пераадольваць інтэлектуальныя іспыты. Самай адукаванай аказалася сям’я Дзедавых, якая атрымала галоўны прыз. Узнагарода за другое месца дасталася сям’і Юргель, за трэцяе – Жых, за волю да перамогі адзначаны сем’і Кіцун і Глоцька.
Ірына СТЫРНІК
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…