12 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў падатковых органаў. З нагоды прафесійнага свята віншаванні ад кіраўніцтва раёна прымаў калектыў упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне, які многія гады ўзначальвае Іван Гірык.
Са словамі віншавання і пажаданнямі да работнікаў падатковай сферы звярнулася Вольга Жэлезоўская:

– Дзякуючы вашай рабоце, забяспечваецца своечасовае напаўненне бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый, фінансаванне маштабных праектаў і сацыяльных праграм, выконваюцца нормы заканадаўства, умацоўваецца фінансавая дысцыпліна, павышаецца падатковая граматнасць насельніцтва. Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу добрасумленную працу, кампетэнтнасць, адказнасць і адданасць сваёй справе. Жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, поспехаў у прафесійнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.

З нагоды свята падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны галоўны дзяржаўны падатковы інспектар Таццяна Васілько, Ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах – намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне Іван Гірык.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае