Узнагарода за дабрыню і спагаду

Старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка наведалі Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Госці пацікавіліся ўмовамі пражывання, якасцю аказання сацыяльных паслуг, правядзеннем бягучых рамонтаў дапаможных і жылых памяшканняў.

– На сённяшні дзень ва ўстанове пражывае  270 чалавек: гэта інваліды I і II групы, а таксама састарэлыя. Галоўная задача дома-інтэрната – стварэнне камфортных і бяспечных умоў пражывання, –расказаў дырэктар установы Ігар Ціхан. – Створаныя ўмовы даюць пражываючым шмат магчымасцяў: гэта не толькі рэабілітацыя і сацыялізацыя пенсіянераў, але і разнапланавыя гурткі.

— Людзі, якія працуюць тут, вельмі добрыя, спагадлівыя, уважлівыя, клапатлівыя, яны ствараюць усе ўмовы, каб мы маглі не толькі смачна есці і добра спаць, але і каб кожная наша хвіліна была занятая, – падзялілася Ганна Навіцкая, насельніца дома-інтэрната.

За шматгадовую і добрасумленную працу дырэктар дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Ігар Ціхан узнагароджаны Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Наталія Каўцэвіч,
культарганізатар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

5 часов ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

6 часов ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

6 часов ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

6 часов ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

6 часов ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

6 часов ago