Прайшоў рэспубліканскі этап юніёрскага ляснога конкурсу “Квітней, мой лес!”. Удзел у мерапрыемстве прынялі члены школьнага лясніцтва “ЛесКам+”, навучэнкі 9 “А” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Соф’я Сіняк і Лізавета Якубоўская і іх кіраўнік Наталля Белаус. Ляскамаўцы прадставілі даследчую працу “Распаўсюджванне і разбуральнае ўздзеянне амелы белай на бярозу ў лясных экасістэмах” у намінацыі “Экалогія лясных раслін”. Была адзначана актуальнасць даследавання і змест работы, а таксама ўзровень валодання матэрыялам вучнямі. Па выніках спаборніцтва яны ўзнагароджаны дыпломам трэцяй ступені і каштоўнымі падарункамі.



Мерапрыемства праходзіла з удзелам першага намесніка міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў ведамства, выкладчыкаў БДТУ і спецыялістаў НАН Беларусі. Для ўдзельнікаў конкурсу былі арганізаваны тэматычная экскурсія па экасцежцы Клецкага лясгаса Мінскай вобласці і нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. Ляскамаўцы ў чарговы раз даказалі: кожны павінен памятаць, што беларускі лес – гэта не проста каштоўнае багацце, а жывы летапіс нашай зямлі, які патрабуе пільнай увагі, беражлівага догляду, абароны і стварэння.
Зарына МАКАРЧУК,
юны журналіст газеты “Перамога”, член школьнага лясніцтва “ЛесКам+”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga