Увага – сферы медыцыны

9 жніўня ў будынку пракуратуры Дзятлаўскага раёна ладзілася прамая тэлефонная лінія па пытаннях аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву.

У ёй прынялі ўдзел пракурор раёна Алег Вялічка і галоўны доктар Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алег Анцух.

На працягу дзвюх гадзін у жыхароў нашага раёна была магчымасць патэлефанаваць і задаць свае пытанні спецыялістам.

Як адзначыў пракурор Алег Вялічка, цяпер на Дзятлаўшчыне для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы і задання Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь пракуратурай раёна пры ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі арганізаваны і праводзяцца праверкі ў галіне аховы здароўя. Галоўная іх мэта – забеспячэнне законнасці, абарона дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, у тым ліку шляхам выпрацоўкі прапановаў па безумоўным захаванні сацыяльных стандартаў пры аказанні бясплатнай медыцынскай дапамогі і забеспячэнні лекамі, а таксама забеспячэнне мэтавага і эфектыўнага выкарыстання медыцынскага абсталявання і вырабаў, даступнасці лекаў.

За час правядзення тэлефоннай лініі просьбаў, прапановаў і заўвагаў ад жыхароў не паступіла. Гэта, як зазначае пракурор раёна, сведчыць аб тым, што на Дзятлаўшчыне выпрацаваны даволі дзейсны алгарытм работы спецыялістаў-медыкаў па розных напрамках рэалізацыі сацыяльных стандартаў і медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Тым не менш работа ў гэтым кірунку прадаўжаецца.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Школьны мерыдыян

Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…

2 часа ago

В Беларуси намолотили более 1 млн тонн зерна кукурузы

В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…

3 часа ago

Специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет на Дятловщине!

В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…

5 часов ago

Як пяцікласнік пераўтварае іспыты ў дасягненні

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…

5 часов ago

Канцэрты і выставы для бацькоў ад Дзятлаўскай ДШМ

У рамках правядзення Тыдня бацькоўскай любові ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў і яе філіялах прайшлі…

5 часов ago

Дятловские спасатели в числе победителей областного чемпионата по гиревому спорту

На базе БФСО «Динамо» прошел областной чемпионат по гиревому спорту. В напряженной борьбе за звание…

6 часов ago