Праз 6 гадоў выкарыстання даражэй за новы?

На гэты раз у цэнтры ўвагі фінансавай міліцыі “неабгрунтаванае пасрэдніцтва”, прасцей кажучы, удзел у здзелках камерцыйных структур, якія пастаўляюць тавары, работы, паслугі па завышаных цэнах.

Сельскагаспадарчым камунальным прадпрыемствам, якое па сутнасці з’яўляецца дзяржаўным, ва ўласнасць быў набыты глыбокарыхліцель замежнай вытворчасці для апрацоўкі зямель пад рапс. Набыццё інавацыйнай тэхнікі павышала тэхналогію вырошчвання культуры і дазваляла праводзіць работы без папярэдняга пераворвання глебы. Здавалася б, гэта вялікі плюс, але…

Здзелка была заключана даволі хутка па прамым дагаворы паміж камерцыйнай структурай і гаспадаркай з аплатай за кошт уласных грашовых сродкаў у суме 107 тысяч рублёў, нягледзячы на не вельмі стабільны фінансавы стан пакупніка. Прычым, пакупку любой тэхнікі гаспадарка павінна была ўзгадняць з уласнікам у асобе раённага выканаўчага камітэта, які “пралічваў” патрэбу, прагназуемы эканамічны эфект і абгрунтаванасць выдаткаў на пакупку. Такога ўзгаднення з мясцовым органам улады не было, а за некалькі месяцаў да гэтага сельгаспрадпрыемства ўжо падвяргалася крытыцы за набыццё тэхнікі без удзелу райвыканкама, прычым, у гэтай жа камерцыйнай структуры. Не дзіўна, што ў работнікаў фінансавай міліцыі з’явіліся абгрунтаваныя падазрэнні па чысціні здзелкі.

Спачатку праверылі фірму-пастаўшчыка. Яна аказалася буйным гандлёвым прадстаўніком на Гродзеншчыне па набыцці і рэалізацыі былой ва ўжыванні і новай тэхнікі для сельгаспрадпрыемстваў. Пры далейшым вывучэнні дакументаў аказалася, што першым і адзіным уладальнікам глыбокарыхліцеля была адна з моцных гаспадарак Гродзенскага раёна, якая пасля праведзенай дзяржаўнай ацэнкі і вызначэння кошту культыватара ў суме каля 40 тысяч рублёў рэалізавала яго “камерсантам” за 55 тысяч. Такі рацыянальны гаспадарскі падыход гродзенскай гаспадаркі толькі парадаваў, чаго не скажаш пра наступнага пакупніка.

Далейшае паглыбленне ў тэму выявіла цікавыя моманты: камерцыйная структура, якая набыла культыватар, прапаноўвала на продаж аналагічны новы за 120 тысяч рублёў, і яго сапраўды купіла адна з гаспадарак вобласці, ды яшчэ і на ўмовах лізінгу.

Аналіз уліковай дакументацыі паказаў, што на момант набыцця былога ва ўжытку культыватара па завышанай цане час яго эксплуатацыі ўжо складаў 6 гадоў пры нарматыўным тэрміне службы ў 8 гадоў.

Па выніках сумеснай праверкі дзейнасці гаспадаркі Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і фінансавай міліцыяй памер нанесенага ўрону з-за заключэння здзелкі і неабгрунтаванага пасрэдніцтва склаў больш за 40 тысяч рублёў. На кіраўніка сельгаспрадпрыемства пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага міжраённага аддзела фінансавых расследаванняў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

12 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago