Агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне фасадаў будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый прадпрыемстваў, установаў, арганізацый і прыватных падвор’яў стартаваў на Дзятлаўшчыне згодна з распараджэннем райвыканкама № 214р ад 14 снежня 2022 года.

Удзел у творчых спаборніцтвах з “навагоднім настроем” могуць прымаць установы і арганізацыі раёна, незалежна ад формы ўласнасці, а таксама гаспадары прыватных дамоў.

Ацэньвацца будуць яркасць і арыгінальнасць афармлення фасада будынка і ўваходнай групы, вітаецца наяўнасць віншавальных зваротаў і светлавое афармленне гірляндамі і агеньчыкамі, таксама ўвагу звернуць на прылеглую тэрыторыю, дзе можна паставіць аб’ёмныя скульптуры, жывыя і штучныя ёлкі, упрыгожыць дрэвы, будуць агледжаны вітражы, вітрыны і фасады, якія можна аздобіць светлавымі шнурамі і гірляндамі, дэкаратыўнымі шарамі, выявамі навагодніх герояў.

Конкурсная камісія пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча ацэніць адзінства стылю і цэласнасць кампазіцыі, новыя дызайнерскія рашэнні, мастацкую і эстэтычную відовішчнасць, тэхніку і якасць выканання. Агульную каардынацыю і кіраўніцтва святочнымі творчымі спаборніцтвамі ажыццяўляюць аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу будуць вызначаны з 15 па 30 снежня, а 31 снежня адбудзецца іх урачыстае ўзнагароджанне з уручэннем грашовых прызоў за 1-3 месцы ў дзвюх намінацыях: сярод прадпрыемстваў, установаў, арганізацый і сярод гаспадароў прыватных падвор’яў.

Рыхтуйцеся да святаў, стварайце добры настрой і атрымлівайце перамогу!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации