21 верасня ў аграгарадку Гезгалы пройдзе свята Багач.
21 верасня Раклевіцкі дом культуры будзе праводзіць спартландыю “Спорт любіць смелых”.
22 верасня танцавальна-забаўляльную праграму “Я буду танцаваць” правядзе Жукоўшчынскі дом культуры.
23 верасня сектар рамёстваў Гезгалаўскага дома культуры запрашае на выставу дзіцячых работ “Сонца ў госці паклічу”.
23 верасня ў аграгарадку Круцілавічы пройдзе Свята кукурузы.
23 верасня ў Дварэцкім доме культуры адбудзецца канцэрт “Асеннія перазвоны”.
23 верасня забаўляльную праграму для дзяцей “Добры настрой” правядзе фальклорны калектыў вёскі Ахонава.
23 верасня ў аграгарадку Хвінявічы будзе ладзіцца вечар адпачынку “Сям’я і здароўе”.
23 верасня Казлоўшчынскі дом культуры запрашае на вечар адпачынку “Якімі маладымі мы былі”.
23 верасня ў кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава будзе праводзіцца моладзевая шоу-праграма “Моладзевы каламбур”.
24 верасня ў аграгарадку Вензавец пройдзе дзень актыўнага адпачынку “Гульні нашага двара”.
24 верасня Наваельнянскі дом культуры будзе праводзіць гульнёвую праграму для дзяцей “Чароўны святлафор”.
24 верасня ў аграгарадку Жукоўшчына пройдзе канцэрт “Восень запрашае ў карагод”.
24 верасня Раклевіцкі дом культуры запрашае на канцэртна-забаўляльную праграму “Нашы песні — сябрам”.