На восеньскіх канікулах навучэнцы Дзятлаўшчыны адпачываюць у школьных лагерах раёна.

Адзін з іх, з пазітыўнай назвай “Усмешка”, працуе на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Каб канікулы для адпачывальнікаў прайшлі не толькі цікава, але і з карысцю, сюды завітала старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. Піянерскі лідар падрыхтавала для дзяцей рэгтайм “У коле сяброў або Дарожныя прыгоды” на паўтарэнне ў гульнявой форме правілаў дарожнага руху.

З дапамогай вясёлых вершаў навучэнцы малодшых класаў прыгадалі дарожныя знакі, успомнілі, як паводзіць сябе на скрыжаванні, пры пераходзе вуліц па пешаходных дарожках са святлафорам і без яго. Пабыць вадзіцелямі, праўда, пакуль цацачных машын, дзеці змаглі ў час гульні ў “Аўтабоўлінг”. На станцыі “Загадкі” яны паўтарылі, якія бываюць віды пасажырскага транспарту. Актыўна адпачыць дапамагла кароткая размінка, а нотку азарту прыўнесла галаваломка “Збяры разрэзаныя машынкі”.

На развітанне хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі моладзеваму лідару і педагогам быць уважлівымі на дарозе.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Похожие публикации