13 ліпеня адбыўся матч 11-га тура занальнага этапу чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе, які дзятлаўчане правялі на выездзе, сустрэўшыся з ФК “Іўе”.

Гульня атрымалася неадназначнай і поўнай сюрпрызаў, на жаль, не самых прыемных для нашых гульцоў. Пачалося ўсё з таго, што на першай мінуце матча ў ФСК “Дзятлава” не атрымалася рэалізаваць пенальці. У першым тайме Уладзіслаў Пазнякоў вывеў дзятлаўчан наперад, у другім гол забіў Павел Герус, зрабіўшы лік на табло 1 : 2 на карысць ФСК “Дзятлава”. Аднак гаспадары поля сабраліся і “пад занавес” забілі нечаканыя два галы ў вароты дзятлаўчан. ФСК “Дзятлава” саступіла ФК “Іўе” з лікам 2 : 3.

– Не апускаем рукі, будзем змагацца да апошняга, аднак з гэтай гульні варта зрабіць высновы, – адзначыў трэнер ФСК “Дзятлава” Уладзімір Ганчар. –  На маю думку, каманда крыху расслабілася, з-за чаго былі дапушчаны памылкі, якія не дазволілі нам перамагчы.

У выязной гульні нашы футбалісты ўпершыню выступілі ў новай спартыўнай форме ў колерах Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, спонсарам якой выступіла кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, якім спартсмены і трэнерскі састаў выказваюць словы падзякі за падтрымку. Футбалісты абяцаюць балельшчыкам, што пастараюцца апраўдаць давер і дасягнуць высокіх вынікаў у турніры.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#спорт #футбол #Гончар

Похожие публикации