Дзень 80-й гадавіны усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны праходзіць сёння ў Беларусі.
У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
Гэтыя старонкі не сцерці, не выкрасліць з гісторыі. На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Згодна з планам “Барбароса” нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці яе маланкава і адным ударам разграміць СССР.
На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, беларускія гарады, сярод якіх Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы.
У памяць аб гэтых трагічных падзеях 22 чэрвеня ў саборы навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель правёў начную памінальную службу.
У 4 гадзіны раніцы, час, калі пачалася вайна, ва ўсіх цэрквах нашага раёна празвінеў памінальны перазвон. Затым дзятлаўскія вернікі з лампадкамі прайшлі ад сабора да гарадскога парка, дзе ўсклалі кветкі да мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена святаром
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga