4 жніўня адбылося ўрачыстае  адкрыццё  памятнай  шыльды на фасадзе будынка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея  яго  заснавальніку  і першаму  дырэктару Міхаілу Петрыкевічу.

У гэты дзень сабраліся людзі, якія захоўваюць гістарычную памяць малой радзімы, помняць пра тых, хто сваёй працай шмат зрабіў для нашчадкаў.

Затым у вёсцы Зачэпічы прайшло свята беларускай паэзіі. Удзел у сустрэчы прынялі літаратары, краязнаўцы, аматары літаратурнага слова.

Шмат добрых слоў на адрас  дзятлаўскай зямлі, яе жыхароў прагучала ад гасцей свята.

Яны ўшанавалі памяць паэтаў Герасіма Праменя,  Петруся Граніта і Васіля Струменя.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации