З 17 па 23 сакавіка ва ўстановах адукацыі Беларусі праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. Паколькі 2025 год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, тыдзень праходзіць пад дэвізам “Навядзі парадак у асабістых фінансах”.

Мэта гэтай інфармацыйнай кампаніі – навучанне маладых людзей у пытаннях фінансавай граматнасці і дапамога ім у авалоданні навыкамі рацыянальных фінансавых паводзін.

Правільнае карыстанне грашыма – гэта звычка, якая патрэбна ў любым узросце. Сфарміраваныя ў дзяцінстве навыкі абыходжання з фінансамі дапамогуць у дарослым жыцці ўмела карыстацца прапанаванымі на рынку фінансавымі інструментамі, што значна пашырыць межы жыццёвых магчымасцей і дапаможа больш паспяхова клапаціцца аб сваім дабрабыце.

Начальнік аддзела рознічнага продажу цэнтра банкаўскіх паслуг 422 у горадзе Дзятлава рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Валянціна Ляшчун правяла ўрок фінансавай граматнасці з навучэнцамі 8 “Б” класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

Яна расказала школьнікам, як праводзіць аналіз расходаў, эфектыўна весці ўлік даходаў, скласці асабісты фінансавы план, выхаваць у сабе фінансавую дысцыпліну і стварыць свой фінансавы рэзерв, як граматна карыстацца крэдытнымі паслугамі і выконваць правілы фінансавай бяспекі. Навучэнцы змаглі атрымаць шмат карыснай інфармацыі, а таксама памятныя прызы, паўдзельнічалі ў віктарыне, задалі пытанні, якія іх цікавілі.

У рамках Тыдня для навучэнцаў 1 класа школы прайшла класная гадзіна на тэму “Сямейны бюджэт”. Ім расказалі, што гэта такое, як складаюцца даходы і расходы. Дзеці, працуючы ў групах-“сем’ях”, вучыліся выяўляць асноўныя крыніцы сямейнага бюджэту, беражліва ставіцца да яго, пазнаёміліся з паняццямі “пенсія”, “стыпендыя”, “дапамога”, а галоўнае, зразумелі, што трэба шанаваць працу ўсіх членаў сям’і, несці асабістую адказнасць за свае ўчынкі.

Таццяна САНЮК

Фота ўдзельнікаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #финансы

Похожие публикации