Categories: Падзеі

Урад скарэкціраваў аплату працы настаўнікаў

Урад скарэкціраваў аплату працы настаўнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў. Урад унёс карэктывы ў аплату працы педагагічных работнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў ад дзейнасці, што прыносіць даходы. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2017 года нумар 530, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада. Згодна з дакументам, дзяржаўныя ўстановы адукацыі, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі на платнай аснове, пры аплаце працы педагагічных работнікаў (акрамя кіраўнікоў), якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі зместу такіх адукацыйных праграм, за кошт атрыманых ад названай дзейнасці пазабюджэтных сродкаў, могуць прымяняць тарыфную стаўку першага разраду ў памеры, што не перавышае двухразовы памер тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Тарыфная стаўка першага разраду, вызначаемая дзяржаўнай установай адукацыі ў прадугледжаных пастановай памерах, падлягае ўзгадненню з дзяржорганам, у падпарадкаванні якога знаходзіцца гэта ўстанова адукацыі (заснавальнікам). Пастанова прынята для ўдасканалення аплаты працы педагагічных работнікаў дзяржустаноў адукацыі. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
БелТА
administrator

Recent Posts

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

16 минут ago

Лукашенко назвал полной чепухой домыслы о воинственных планах Беларуси

Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…

25 минут ago

Па тэме з аналітыкай. Гандаль людзьмі – выдумка ці рэальнасць?

Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…

30 минут ago

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

6 часов ago

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

20 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

22 часа ago