Урад Беларусі прапануе ўдасканаліць умовы прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі малых, сярэдніх гарадоў і сельскай мясцовасці. Плануемыя змяненні абмяркоўваюцца сёння на нарадзе ў Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час прымалася сур’ёзнае рашэнне па стымуляванні бізнесу ў рэгіёнах, стварэнні там вытворчасцей. У 2012 годзе быў прыняты Дэкрэт нумар 6, у якім вызначаны льготы і прэферэнцыі для жадаючых размяшчаць вытворчасць у сельскай мясцовасці. «На думку ўрада, настаў час унесці пэўныя змяненні і дапаўненні», — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Дэкрэт існуе больш за тры гады, і пацікавіўся эфектам ад дзеяння гэтага дакумента. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць, ці захаваецца ў выніку змяненняў накіраванасць Дэкрэта на стымуляванне інвестыцый у вытворчасць і ці дастатковы ўносімыя змяненні для актывізацыі працэсу стварэння новых прадпрыемстваў у малых гарадах і сельскай мясцовасці.
«Чаму настаў час унесці змяненні?» — пацікавіўся Прэзідэнт у прысутных на нарадзе.
Як далажыў першы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, рэалізацыя Дэкрэта нумар 6 дала станоўчы вынік. Так, паводле яго слоў, за два з палавінай гады — з 1 ліпеня 2012 па 1 студзеня 2015 — колькасць суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі сярэдніх і малых гарадоў і ў сельскай мясцовасці павялічылася на 38 працэнтаў. Тут зарэгістравана больш як 35 тыс. арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. У той жа час у вялікіх гарадах прырост склаў 2,6 працэнта. Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што рост суб’ектаў прадпрымальніцтва назіраецца ва ўсіх рэгіёнах. Лідарам стала Магілёўская вобласць, дзе колькасць суб’ектаў прадпрымальніцтва павялічылася амаль у два разы, у Гомельскай і Віцебскай — больш як у паўтара раза, у Мінскай і Брэсцкай абласцях — у 1,3 раза.
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…