У арганізацыях аграпрамысловага комплексу Дзятлаўшчыны працягваюцца мерапрыемствы ў рамках месячніка бяспекі працы ў галіне жывёлагадоўлі. Чарговы маніторынг прайшоў у ААТ “Граніт-Агра” – на фермах “Касцюкі”, “Таркачы”, “Круцілавічы”. Галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык праверылі, у якіх умовах працуюць людзі.

Члены мабільнай групы адзначылі, што ў цэлым захоўваюцца асноўныя патрабаванні заканадаўства па ахове працы, вядзецца ўся неабходная дакументацыя, парадаваў стан санітарна-бытавых памяшканняў. Асаблівая ўвага была скіравана на захаванне тэмпературнага рэжыму – тут у спецыялістаў таксама вялікіх заўваг не было.

Асобныя выяўленыя недахопы будуць аператыўна даведзены да адказных асоб для іх выпраўлення.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации