Уладзіслаў Добыш: “Я атрымаю свае чатыры “так”

У Беларусі набірае папулярнасць сусветна вядомае талент-шоу “X-Factor”, якое сёлета пасялілася на нацыянальнай платформе.

Больш за 300 яркіх і самабытных выканаўцаў з усёй Беларусі, якія паспяхова прайшлі папярэдні кастынг, дзеляцца тут сваімі гісторыямі і талентамі. Сярод канкурсантаў праекта быў і наш зямляк Уладзіслаў Добыш, які расказаў аб уражаннях ад удзелу ў конкурсе.

– Уладзіслаў, “X-Factor у Беларусі” – першы ваш конкурс?

– Сур’ёзны – так. Хоць спевамі як аматар я займаюся даўно і не першы раз стаяў на конкурснай сцэне. Калі вучыўся ў каледжы, удзельнічаў у моладзевым праекце “АРТ-вакацыі”, дзе заняў першае месца, неаднаразова выступаў для дзятлаўчан на моладзевых святах.

– Як прыйшла ідэя падаць заяўку?

– Калі мы з братам Алегам даведаліся, што “X-Factor” праводзіцца ў Беларусі, загарэліся гэтай ідэяй, вырашылі выпрабаваць сябе. Ён паехаў разам са мной, шкада, што не прайшоў папярэдні кастынг.

– Хто быў вашай групай падтрымкі і ці дапамагала гэта?

– Разам са мной на кастынг ездзіў Алег і мая дзяўчына Анастасія. Сапраўды, лягчэй спраўляцца з хваляваннем, выходзіць на сцэну, калі ведаеш, што недзе побач стаяць твае блізкія людзі, гэта адчуванне вельмі сагравае.

– Што адчувалі на сцэне такога гучнага праекта?

– Пачуццё эйфарыі разам з хваляваннем ад таго, што ў гэту хвіліну ты ў цэнтры ўвагі публікі і журы, усе позіркі накіраваны толькі на цябе. На самой справе, падаючы заяўку на X-Factor, я паставіў сабе мэту ўбачыцца з зоркамі сусветнага ўзроўню, атрымаць іх меркаванне і парады. У першым сезоне беларускага конкурсу настаўнікамі выступілі тэлевядучая і блогер Вольга Бузава, прадзюсар і хіп-хоп выканаўца Сяргей Пархоменка, музычны крытык Сяргей Саседаў, а таксама беларускі спявак і кампазітар Руслан Аляхно.

– Якія ў вас уражанні ад конкурсу?

– Класна! Новыя эмоцыі, цікавыя людзі. Толькі ў дзень адбору я пазнаёміўся з больш чым дваццаццю цікавымі маладымі людзьмі з Беларусі і Расіі. Спадабаўся фармат конкурсу.

– Як думаеце, чаго не хапіла, каб прайсці далей?

– Не зусім правільна паставіў свой голас і паказаў яго.

– На наступны год зноў на “X-Factor”?

– Абавязкова! І на будучы год вынік будзе іншы, я ўпэўнены. Я атрымаю свае чатыры “так” ад журы.

– Што для вас музыка сёння?

– Гэта лад жыцця. Тое, што дае мне натхненне на ўсё, што я раблю.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago