У рамках прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” у ААТ “Граніт-Агра” наведаўся старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.
Уладзімір Фёдаравіч разам са старшынёй прафсаюзнай пярвічкі гэтага сельгаспрадпрыемства пабываў на малочнатаварных фермах “Еленка”, “Касцюкі”, “Таркачы”, “Белагурна”. На сельгасаб’ектах прафсаюзныя лідары агледзелі ўмовы працы, стан санітарна-бытавых памяшканняў, праверылі забяспечанасць работнікаў спецадзеннем.
Прыемным момантам для работнікаў малочнатаварных фермаў было пачуць у свой адрас ад кіраўнікоў прафсаюзных арганізацый шчырыя словы ўдзячнасці за працу, віншаванні з Новым годам і Калядамі, а лепшым жывёлаводам яшчэ былі ўручаны падзякі і каштоўныя падарункі. Іх атрымалі ветэрынарны доктар Алена Крамянеўская, памочнік брыгадзіра ў жывёлагадоўлі Святлана Шастала, аператары машыннага даення Ілона Лазоўская, Дар’я Качан, Святлана Кашчун, жывёлавод Ірына Кетко.
– Малочная галіна нашага раёна ўпэўнена набірае абароты, – адзначыў Уладзімір Казак. – Прыбаўка малака на адну карову ў раёне складае +0,8 кілаграма пры дзённым надоі 19 кілаграмаў. У ААТ “Граніт-Агра” лічбы яшчэ вышэйшыя: +1,4 кілаграма на адну карову пры дзённым надоі 21,6 кілаграма.
Складальнікі гэтых поспехаў – захаванне тэхналагічных рэгламентаў, прафесіяналізм і старанне жывёлаводаў нашага раёна.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў акцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее