Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў праведзена праверка сталічнай камерцыйнай фірмы, якая ў 2016-2017 гадах “папрацавала” з адным з буйных мясцовых прадпрыемстваў, паставіўшы на яго адрас сыравіну і атрымаўшы ў якасці разліку гатовую прадукцыю.

На першы погляд, схема не ўтрымлівала нічога крымінальнага, аднак пасля дэтальнага вывучэння абставінаў здзелкі аказалася, што фірма не дае справаздачу ў падатковую інспекцыю па дзейнасці, не падае падатковых дэкларацый і не плаціць падаткаў. Указаны ў дакументах у якасці заснавальніка і дырэктара жыхар г. Мінска сваё дачыненне да дзейнасці ад імя фірмы, і тым больш да заключэння якіх-небудзь здзелак, не пацвердзіў, растлумачыўшы работнікам фінансавай міліцыі, што пагадзіўся заняць указаную пасаду па прапанове аднаго са сваіх знаёмых.

У ходзе праверкі гэтыя звесткі пацвердзіліся: інтарэсы сталічнай ілжэфірмы прадстаўляў зусім іншы чалавек, чым той, прозвішча якога было пазначана ў дакументах, пры гэтым у абодвух былі аднолькавыя імёны і некаторыя падабенствы ў знешнасці.

Вывучэнне разліковых рахункаў ілжэфірмы дазволіла не толькі выявіць памер грашовых сродкаў на іх, але і факты “атрымання наяўных” у шматтысячных памерах, а таксама выявілі іншыя суб’екты гаспадарання так званага рэальнага сектара эканомікі, якія мелі фінансава-гаспадарчыя адносіны з названай фірмай.

Расследаванне гэтых крымінальных спраў, а таксама выяўленне іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці працягваецца.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

Cтоит почитать:

Падрабілі дакументы

Неплацежаздольнасць — на кантролі

Барацьба з ілжэпрадпрымальніцтвам

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Свята – у кожнае дзіцячае сэрца!
Поможем Саше!

Поможем Саше!

27 декабря, 2024
Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации