Нядаўна Жыровічы наведалі прадстаўнікі краіны ўзыходзячага сонца – бізнэсмэн Мацуура Масата-сан і пісьменніца, сцэнарыст фільмаў Танімура Сіха-сан. Гасцей суправаджала дырэктар інфармацыйнага цэнтра японскай культуры ў горадзе Мінску Тацумі Масака-сан.

Як расказалі госці, мэта іх візіту ў Беларусь –  пазнаёміцца з краінай, дзе вырас вядомы выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі і першы рускі консул Японіі Іосіф Гашкевіч. У будучым у сябе на радзіме японскі бізнэсмэн плануе зрабіць музей славянскай культуры, які будзе размяшчацца ў доме Гашкевіча. Танімура Сіха-сан хоча напісаць пра рускага консула кнігу. Замежнікі зацікавіліся сакрэтамі выпечкі чорнага хлеба, распыталі пра тэхналогію яго вытворчасці.

Госці расказалі студэнтам семінарыі аб праваслаўі ў Японіі, адказалі на іх пытанні і былі прыемна здзіўлены цікавасцю семінарыстаў да японскай культуры.

Зямлю з Жыровічаў плануюць прадаваць у пакеціках

Навіна аб тым, што зямля з Жыровічаў будзе прадавацца ў мяшочках, упершыню з’явілася ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Аўтарам гэтай цікавай задумкі з’яўляецца жыхар мясцовай вёскі Дзяніс Піменаў, які працуе ў Санкт-Пецярбургу.

Прадпрымальны хлопец мяркуе, што ў якасці сувеніра такая пакупка будзе мець поспех, калі выставіць за яе невялікую цану і афіцыйна асвяціць мяшочкі з зямлёй. Іх, дарэчы, Дзяніс думае прывозіць з Украіны. На прапанову маладога чалавека ў сацыяльнай сетцы адрэагавалі з цікавасцю. Некаторыя параілі прадаваць “тады ўжо і паветра ў сувенірных бляшанках”, іншыя цікавіліся, якія будуць цэны і для чаго людзям купляць менавіта гэтую зямлю.

Варта адзначыць, што ідэя продажу ў сасудах асвячонай вады і зямлі не новая. У Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры наладжана рэалізацыя вады з крыніцы. У іншых манастырах, да прыкладу, у Дывееўскім манастыры можна набыць зямлю з канаўкі Прасвятой Багародзіцы. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца каменьчыкі і пясок са Святой Зямлі. Многія паломнікі, прыязджаючы ў славутыя манастыры, імкнуцца павезці з сабой асвячоныя прадметы, заплаціўшы за іх грошы.

Ігар ЗІНЧАНКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации