Навучэнец Дварэцкай сярэдняй школы Мацвей Маркевіч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў другога этапу XVIII міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, якая адбылася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках правядзення міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння”.

Ён узнагароджаны дыпломам III ступені ў намінацыі “Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі маёй сям’і”. Актуальнасць яго даследчай працы прадыктавана важнасцю захавання гістарычнай памяці пра вайну, кожную яе падзею, факт, кожную сям’ю, якая зведала яе жах. На фоне падзей Вялікай Айчыннай вайны гісторыя адной сям’і – гэта толькі маленькая пясчынка, але з мноства такіх пясчынак складаецца гісторыя нашай краіны.

Марына ІГНАЦІК,
настаўніца Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина #образование 

Похожие публикации