Сёння ў аграгарадку Хвінявічы адбыўся арганізацыйны сход, на якім абмяркоўваўся ход падрыхтоўкі да семінару-нарады па арганізацыі прафілактычнай дзейнасці назіральных камісій і рабочых груп па забеспячэнні бяспечных умоваў пражывання грамадзян, у рамках узаемадзеяння з грамадскімі пунктамі аховы правапарадку ў Дзятлаўскім раёне.

На сходзе абмяркоўваліся пытанні па навядзенні парадку ў аграгарадку Хвінявічы, у вёсках Агароднікі, Разважжа, Парэчча. Так, на пэўных участках у гэтых мясцовасцях павінны быць устаноўлены і пафарбаваны платы, прыведзены ў парадак і аформлены інфармацыйныя стэнды. На ўзбочынах і тэрыторыях аўтобусных прыпынкаў павінна быць абкошана трава, прыбраны непатрэбныя кустарнікі.

Плануецца правясці рамонтныя работы будынка Дома культуры ў Хвінявічах.

Таксама абмяркоўваліся моманты па рамонце дарог, забеспячэнні гандлю і добраўпарадкаванні некаторых гандлёвых аб’ектаў.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации