У Віорыкі Сербін – падзячны ліст з Расійскай Федэрацыі

Праца ў крымінальнай міліцыі ніколі не было проста службай па графіку. Гэта лад жыцця, які патрабуе поўнай самааддачы, вострага розуму і жалезнай вытрымкі. Кожны дзень аператыўныя супрацоўнікі сутыкаюцца з выклікамі. За сухімі лічбамі зводак аб раскрытых злачынствах заўсёды стаіць каласальная праца канкрэтных людзей – прафесіяналаў сваёй справы.

Такія спецыялісты служаць і ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. Пра іх будні і дасягненні расказаў першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Кашко: 

– Варта заўважыць, што ў крымінальнай міліцыі немагчыма працаваць паасобку. Тут кожны павінен быць упэўнены, што калега прыкрые спіну ў складанай сітуацыі, падкажа дакладны кірунак у заблытанай справе. Мы надаём вялікую ўвагу настаўніцтву: вопытныя супрацоўнікі перадаюць свае веды маладым лейтэнантам, вучаць іх не проста дзейнічаць па інструкцыі, а думаць нестандартна, адчуваць псіхалогію людзей і заўважаць дэталі, якія іншым здаюцца нязначнымі.

Лепшым пацвярджэннем высокага ўзроўню падрыхтоўкі супрацоўнікаў становяцца канкрэтныя прыклады. Так, у гэтым годзе ў нашым раёне яны знайшлі 24 чалавекі, якія прапалі без вестак; дзевяць злачынцаў; раскрылі 50 злачынстваў.

Нядаўна нашы супрацоўнікі крымінальнай міліцыі паспяхова ўстанавілі грамадзяніна замежнай дзяржавы, які ўчыніў ваеннае злачынства на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і схаваўся ў нашай краіне, дзе ў далейшым і быў затрыманы, у тым ліку дзякуючы высокаму прафесіяналізму оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віорыкі Сербін. Праз некалькі дзён прыйшоў падзячны ліст ад камандзіра вайсковай часці Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, у якім шчыра падзякавалі за аказанае садзейнічанне і супрацоўніцтва. Гэта сітуацыя паказала, што Рэспубліка Беларусь ніколі не была месцам для тых, хто ўчыніў цяжкія злачынствы, дзе б яны ні знаходзіліся. У злачыннасці няма нацыянальнасці, а ў правасуддзя – дзяржаўных межаў.

Личу, што гэта падзяка – лепшая ацэнка работы калектыву. Такія выпадкі яшчэ раз даказваюць: пакуль у страі знаходзяцца адданыя сваёй справе людзі, бяспека нашых грамадзян знаходзіцца пад надзейнай абаронай.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

15 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

15 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

16 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

16 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

17 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

17 часов ago