У Вензаўцы на пажары знайдзена загінулай 93-гадовая мясцовая жыхарка

12 студзеня жыхар аграгарадка Вензавец Дзятлаўскага раёна паведаміў у службу 101 аб пажары ў суседскім доме. Падраздзяленні МНС неадкладна накіраваліся да месца выкліку на вуліцу Цэнтральную.

У прыватным аднапавярховым доме было шчыльнае задымленне. Пры ліквідацыі пажару і правядзенні разведкі на кухні за сталом байцы МНС выявілі гаспадыню без прыкмет жыцця.
Высветлілася, што пенсіянерка, 1928 года нараджэння, пражывала адна. Рэгулярна дапамогу па гаспадарцы ёй аказвала дачка. Агнём пашкоджана маёмасць у кухні, закураны сцены і столь у доме. Асноўная разгляданая версія прычыны ўзгарання — кароткае замыканне электрычнага чайніка або ўчастка электраправодкі.


***
Каб пазбегнуць так званых электрычных пажараў не перагружайце электрасетку, уключаючы ў адну разетку некалькі электрапрыбораў. Для выключэння ўзгарання з-за перападаў напружання ў сетцы карыстайцеся сеткавымі фільтрамі. У выпадку загарання выцягніце відэлец з разеткі або выключыце засцерагальнікі на лічыльніку. Толькі пасля гэтага можна заліць полымя вадой або накінуць на яго шчыльнае покрыва. Калі няма магчымасці самастойна справіцца з пажарам — тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago