12 студзеня жыхар аграгарадка Вензавец Дзятлаўскага раёна паведаміў у службу 101 аб пажары ў суседскім доме. Падраздзяленні МНС неадкладна накіраваліся да месца выкліку на вуліцу Цэнтральную.

У прыватным аднапавярховым доме было шчыльнае задымленне. Пры ліквідацыі пажару і правядзенні разведкі на кухні за сталом байцы МНС выявілі гаспадыню без прыкмет жыцця.
Высветлілася, што пенсіянерка, 1928 года нараджэння, пражывала адна. Рэгулярна дапамогу па гаспадарцы ёй аказвала дачка. Агнём пашкоджана маёмасць у кухні, закураны сцены і столь у доме. Асноўная разгляданая версія прычыны ўзгарання – кароткае замыканне электрычнага чайніка або ўчастка электраправодкі.


***
Каб пазбегнуць так званых электрычных пажараў не перагружайце электрасетку, уключаючы ў адну разетку некалькі электрапрыбораў. Для выключэння ўзгарання з-за перападаў напружання ў сетцы карыстайцеся сеткавымі фільтрамі. У выпадку загарання выцягніце відэлец з разеткі або выключыце засцерагальнікі на лічыльніку. Толькі пасля гэтага можна заліць полымя вадой або накінуць на яго шчыльнае покрыва. Калі няма магчымасці самастойна справіцца з пажарам – тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации