Categories: Улада

У ЦВК Беларусі паступіла скарга ад наглядальніка на Ярмошыну

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына атрымала ад аднаго з наглядальнікаў скаргу на саму сябе. Аб гэтым кіраўнік ЦВК Беларусі паведаміла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Гэта кур’ёзны выпадак. Учора я атрымала скаргу на сябе ж», — сказала Лідзія Ярмошына. Яна адзначыла, што гэта паказвае ўзровень палітычнай культуры чалавека, які падаў скаргу.

Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што ў Беларусі яшчэ з 2013 года ўведзена практыка, калі выбаркам вырабляе інфармацыйныя брашуры або лісткі з данымі аб кандыдатах. Гэта друкаваная прадукцыя раскладваецца па паштовых скрынях выбаршчыкаў. Аднак адзін з наглядальнікаў з Гомеля прыслаў кіраўніку ЦВК скаргу, дзе піша, што неабходна «спыніць незаконную дзейнасць» невядомых людзей, якія распаўсюджваюць «незаконныя агітацыйныя матэрыялы», дзе змяшчаюцца звесткі аб чатырох кандыдатах.

Але гэта і ёсць той інфармацыйны матэрыял, які выраблены ЦВК і афіцыйна распаўсюджваецца праз РУП «Белпошта». Наглядальнік жа прыняў гэтыя лістоўкі за агітацыйныя матэрыялы. «Няма там ніякай агітацыі. Вы ж самі бачылі гэту лістоўку», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Развіваючы тэму палітычнай культуры, кіраўнік ЦВК сказала, што ўзрасла палітычная і прававая дасведчанасць насельніцтва і кандыдатаў. Але пры гэтым яна адзначыла, што ў 1990-я выбаршчыкі вельмі цікавіліся выбарамі. «Тады не было праблемы сабраць подпісы. Чаму з’явілася ў Канстытуцыі норма аб 100 тыс. подпісаў? Таму што нікому і ў галаву не прыходзіла, што гэта стане перашкодай для кандыдатаў у прэзідэнты, а цяпер гэта стала. Выбаршчыкі менш ахвотна ўдзельнічаюць, але пры гэтым яны больш разбіраюцца. Прававая дасведчанасць тых, хто збірае подпісы, і тых, хто іх ставіць, значна вышэйшая», — сказала Лідзія Ярмошына.

Што ж датычыцца палітычнай культуры, то, на думку Лідзіі Ярмошынай, яна звязана непасрэдна з асабістай культурай чалавека. «Калі кандыдат у прэзідэнты культурны як асоба, значыць, у яго будзе і з палітычнай культурай усё ў парадку. Калі ён хаміць у жыцці і мае звычкі дваровага хулігана, то ён будзе гэтак жа паводзіць сябе і ў перыяд выбарчай кампаніі», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

13 часов ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

13 часов ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

13 часов ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

15 часов ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

17 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

18 часов ago