_MG_4689

Таццяна Фёдараўна Семенік родам з вёскі Драбавічы. Аднак другой яе радзімай стала вёска Войневічы. Сюды яна, выпускніца Ашмянскага тэхнікума, прыехала працаваць бухгалтарам у мясцовую гаспадарку.

Цяпер Таццяна Фёдараўна Семенік — “правая” рука старшыні Войневіцкага сельскага савета, працуе кіраўніком справаў сельсавета. На гэтай пасадзе — ужо больш за дзесяць гадоў.

Калегі характарызуюць яе як выдатнага і граматнага спецыяліста, а яшчэ як клапатлівую маці і бабулю.
Дарэчы, муж Таццяны Фёдараўны — Міхаіл Мікалаевіч таксама працуе ў СВК “Войневічы”. Ён — загадчык мехмайстэрні, камбайнер і вадзіцель “Холмера”, на якім працуе ў час уборкі буракоў.

_MG_4694

Міхаіл Мікалаевіч і Таццяна Фёдараўна — не толькі сямейная, але яшчэ і творчая пара. Неаднаразова яны  выcтупалі дуэтам на мясцовай і раённай сцэнах. У іх выкананні гучалі шчырыя і задушэўныя музычныя нумары — пад акампанемент гармоніка Міхаіла Мікалаевіча.  Інструмент, дарэчы, музыкант, асвоіў самастойна.
А вось, па словах Таццяны Фёдараўны, свой вакальны талент яна атрымала ў спадчыну ад мамы. Як і яе родная сястра Ганна, якая шмат гадоў спявала ў вядомым у Беларусі калектыве “Палескія зоры”.

Сумесная сямейная гісторыя Міхаіла Мікалаевіча і Таццяны Фёдараўны пачалася ў 1987 годзе, ёй ужо дваццаць восем гадоў. У пары — двое сыноў. Абодва яны атрымалі вышэйшую інжынерную адукацыю.

Маюць Таццяна Фёдараўна і Міхаіл Мікалаевіч дваіх унукаў — Ксенію і Аляксандра.

Кожны прыезд дзяцей клапатлівыя бацькі, бабуля і дзядуля чакаюць з радасцю. А гаспадыня дома яшчэ любіць парадаваць сваіх родных людзей смачнай хатняй выпечкай.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации