У студатрад – па рамантыку і заробак

У Дварэцкім доме культуры прайшло мерапрыемства, якое было прысвечана ўдзельнікам летняга студэнцкага атрада імя героя Савецкага Саюза Барыса Адамавіча Булата.

Мерапрыемства арганізавалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і работнікі КСУП “Дварэц-Агра”.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандр Сачык, інспектар па кадрах гаспадаркі Тамара Літвінава, работнікі Дварэцкага дома культуры.

Прысутныя бурнымі апладысментамі павіталі студатрадаўцаў, якія працавалі ў КСУП “Дварэц-Агра”.

Кацярына Хілімончык падзякавала моладзі, што яны праявілі ініцыятыву, прыйшлі і дапамаглі гаспадарцы.

– 2019 год – Год малой радзімы, мы павінны заўсёды клапаціцца і аказваць падтрымку сваёй малой радзіме, а для вас – гэта аграгарадок Дварэц.

Яна ўзгадала гісторыю студэнцкіх атрадаў, заснаванне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Кацярына Хілімончык узнагародзіла граматамі студатрадаўцаў, якія ўжо не першы год працуюць у гаспадарцы: Ілью Маліку, Дмітрыя Сідорчыка, Уладзіслава Парфіновіча, Ксенію Лагута, Вольгу Радзюк. Алена Жукоўская, камандзір атрада, акрамя граматы атрымала памятны падарунак. Сувенірамі былі ўзнагароджаны і самыя маладыя ўдзельнікі атрада.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” уручыла Падзячнае пісьмо выконваючаму абавязкі дырэктара КСУП “Дварэц-Агра” Аляксандру Сачыку за аказанне садзейнічання і дапамогу ў развіцці дзейнасці студатрадаўскага руху на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна.

Сваімі ўспамінамі аб вучобе, камсамольскім юнацтве і рабоце ў студэнцкіх атрадах з моладдзю падзяліліся Міхаіл Губар, Аляксандр Сачык і Тамара Літвінава.

Аляксандр Сачык падзякаваў хлопчыкам і дзяўчынкам за дапамогу ва ўборцы ўраджаю, пажадаў ім поспехаў. Прыемным момантам для Аляксандра і Арцёма Кець, Аляксея Сачыка і Уладзіслава Аўсяніка стала атрыманне першага рабочага дакумента – працоўных кніжак. З гэтага моманту пачаўся іх працоўны стаж.

На працягу мерапрыемства для прысутных гучалі песні ў выкананні артыстаў Дварэцкага дома культуры.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago