Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Дыпломам трэцяй ступені рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Грамадазнаўства” ў секцыі “Чалавек і сучаснае грамадства” адзначаны навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Станіслаў Якаўчык (кіраўнік Марыя Шавель).

Сваю работу “Перспектывы развіцця прамысловага турызму на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна” рэспубліканскаму журы Станіслаў прадстаўляў у анлайн-рэжыме.

– Тэма для даследавання была выбрана невыпадкова, – расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і кіраўнік даследавання Марыя Шавель. – У наш час турызм – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця як рэгіёнаў, так і краіны ў цэлым, якая становіцца ўсё больш прывабнай для гасцей. Сучасны падарожнік імкнецца атрымаць як мага больш уражанняў ад тура, а наведванне прамысловых прадпрыемстваў дазваляе разнастаіць вольны час і папоўніць веды. У час экскурсій на вытворчасць людзі знаёмяцца з прадукцыяй, тэхналагічнымі працэсамі, гісторыяй кампаніі, брэндам, нярэдка набываюцьі прадукцыю. Развіццё прамысловага турызму спрыяе развіццю эканомікі раёна ў цэлым за кошт павелічэння прытоку турыстаў, павышэння канкурэнтаздольнасці, інвестыцыйнай прывабнасці прадпрыемстваў, паляпшэння брэнд-іміджу рэгіёна.

– Пасля даследавання ўпэўнена магу зрабіць выснову, што патэнцыял прамысловага турызму на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна разнастайны, – зазначае Станіслаў Якаўчык. – Каб атрымаць аб’ектыўную інфармацыю, праз анкетаванне арганізавалі маркетынгавае даследаванне па вывучэнні попыту патэнцыйных спажыўцоў на экскурсіі па прадпрыемствах, іх пераваг у сферы прамысловага турызму. У якасці патэнцыйных кліентаў выступілі навучэнцы 9-11 класаў, іх законныя прадстаўнікі, педагогі – усяго 321 чалавек. Вынікі анкеты паказалі, што большасць рэспандэнтаў хацелі б наведаць прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, будаўнічых матэрыялаў і канструкцый, харчовай вытворчасці, пазнаёміцца ​​з тэхналогіямі, абсталяваннем, паўдзельнічаць у тэхналагічным працэсе, дэгустацыях, майстар-класах. Адказы сведчаць, што інтэрнэт з’яўляецца найбольш дзейсным відам рэкламы, таму прааналізавалі і інтэрнэт-крыніцы папулярызацыі турпаслуг. Аказалася, што сучасныя рэсурсы не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца для рэкламавання і візуалізацыі турыстычных прадуктаў. Разам з тым наша ідэя па папулярызацыі прамысловага турызму зацікавіла навучэнцаў і педагогаў. Удзельнікі школьнай бізнес-кампаніі “Дзелавое жыццё” прапанавалі стварыць сувенірную прадукцыю, а яшчэ падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы арганізацыі экскурсійнай дзейнасці і прафарыентацыйных мерапрыемстваў з ТАА “Ізакам” і Дзятлаўскай сельгастэхнікай.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #награда

#нашалепшае #нашелучшее

Похожие публикации