У школу з “Добрым Сэрцам”

У Беларусі 1 жніўня стартавала дабрачынная моладзевая акцыя ГА “БРСМ” “У школу з “Добрым Сэрцам”, якая прадоўжыцца да 5 верасня.

– Дэвіз маладых валанцёраў – рабіць добрыя справы для тых, каму яны асабліва неабходны, таму не першы год Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі выступае з ініцыятывай і з’яўляецца арганізатарам гэтай дабрачыннай акцыі, – расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – У рамках яе валанцёрскія атрады і актывісты нашага моладзевага аб’яднання арганізуюць збор і перадачу канцылярскіх і спартыўных рэчаў, абутку, вопраткі і ўсяго неабходнага для падрыхтоўкі да новага навучальнага года маючым патрэбу ў падтрымцы шматдзетным, няпоўным сем’ям, сем’ям, а таксама якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да школы, дзіцячым інтэрнатным установам.

Моладзевы лідар таксама анансавала, што пункт збору такіх рэчаў арганізаваны ў офісе раённага моладзевага аб’яднання па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18 (будынак райвыканкама), кабінет 313.

Падарыць дабро тым, хто сапраўды мае патрэбу, нескладана, далучайцеся.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Матуліна сэрца радуецца і непакоіцца

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

5 минут ago

Ведай нашых! Тры дыпломы “Прадэкспа” – у повараў санаторыя “Радон”

З 17 па 20 лістапада ў Мінску прайшла 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава-кірмаш " Прадэкспа-2026", у…

10 минут ago

Проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух районах области

Об этом рассказал Юрий Караев. В Гродненской области проверка отрядов народного ополчения пройдет в двух…

45 минут ago

Лукашенко назвал полной чепухой домыслы о воинственных планах Беларуси

Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…

54 минуты ago

Па тэме з аналітыкай. Гандаль людзьмі – выдумка ці рэальнасць?

Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…

59 минут ago

Прамая лінія

27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…

6 часов ago