Дэвіз валанцёраў БРСМ “Добрае Сэрца”: “Рабіць добрыя справы для тых, каму яны асабліва неабходны”.

Не першы год Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам!”.

У апошні месяц лета па ўсёй рэспубліцы пачынаюць работу школьныя кірмашы, вучні актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года: выбіраюць школьныя рэчы, прымяраюць новую форму. Але ці ўсе дзеці могуць дазволіць сабе да новага навучальнага года такія пакупкі ў поўным аб’ёме? На каго спадзявацца тым, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю? Для дапамогі такім дзецям і арганізавана акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!”.

З 1 жніўня па 15 верасня валанцёрскія атрады БРСМ “Добрае Сэрца” арганізоўваюць збор канцтавараў, школьных і спартыўных рэчаў, а таксама любых рэчаў, якія могуць спатрэбіцца шматдзетным, няпоўным сем’ям, сем’ям, якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, выхаванцам дзiцячых iнтэрнатных установаў.

Таксама валанцёры БРСМ “Добрае Сэрца” плануюць арганізоўваць працоўныя дэсанты з наступнай перадачай заробленых грашовых сродкаў для набыцця школьных рэчаў, канцэртныя праграмы ў дзіцячых інтэрнатных установах, наведванні на даму дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з уручэннем школьных набораў.

У акцыі можа прыняць удзел любы жадаючы. З 1 жніўня ажыццяўляецца збор школьнага адзення, абутку, канцылярскіх тавараў, вучэбных дапаможнікаў, спартыўных тавараў, іншых рэчаў, неабходных дзецям. Падарыць дабро тым, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу, не складана. Акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!” прадоўжыцца да сярэдзіны верасня.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

Похожие публикации