Падарыць дабро

Важнае Грамадства Свежыя навіны

“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” не першы год з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам!”.

На гэты раз першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык сумесна з валанцёрамі БРСМ “Добрае Сэрца” і Ірынай Мішчанка, старшынёй раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, завіталі ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

Дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, удзельнікі акцыі павіншавалі з новым навучальным годам, пажадалі ім добрай вучобы, бадзёрага настрою. У падарунак ад гасцей выхаванцы прытулка атрымалі неабходныя канцылярскія рэчы.

Кожны жадаючы можа прыняць удзел у акцыі “У школу з Добрым Сэрцам!”, якая прадоўжыцца да 15 верасня.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *