22 верасня на пасаду дырэктара Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селекцыйны-племянны цэнтр жывёлагадоўлі” назначана Ірына Міхайлаўна Грыбінюкова.
Нарадзілася Ірына Міхайлаўна 28 студзеня 1971 года ў вёсцы Карманава Дубасарскага раёна Рэспублікі Малдова.
Працоўную дзейнасць пачынала ў 1987 годзе ў зернесаўгасе “Рассвет” Кустанайскай вобласці Рэспублікі Казахстан.
1988-2008 гг. – працавала на розных пасадах у Рэспубліцы Казахстан.
2009-2015гг. – работа ў ЗАТ “Гарадзечна” Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
2015-2016 гг. – займала пасаду галоўнага заатэхніка СВК імя Кутузава Навагрудскага раёна.
2016-2017 гг. – галоўны заатэхнік філіяла “АграНёман” ААТ “Лідахлебапрадукт”.
2017-2021 гг. – працавала начальнікам малочнатаварнага комплексу “Ладзенікі” ААТ “Гарадзечна” Навагрудскага раёна.
У 2021 перайшла на работу ў Дзятлаўскі райвыканкам, дзе працавала галоўным спецыялістам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, а затым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання – начальнікам аддзела арганізацыі вытворчасці.
2025-2026 гг. – работа галоўным заатэхнікам СУП “АграМалДар” Навагрудскага раёна.
З назначэннем на адказную пасаду Ірыну Грыбінюкову павіншавалі намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Гайдук і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Яны пажадалі новаму дырэктару плённай працы, згоды ў калектыве і моцнага здароўя.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…