У сельскай гаспадарцы раёна – новы кіраўнік

9 кастрычніка на пасаду першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама назначаны Яўгеній Анатольевіч Бусько.

Нарадзіўся Яўгеній Анатольевіч 29 сакавіка 1988 года ў  гарадскім пасёлку Карэлічы Гродзенскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2008 годзе памочнікам кіраўніка вытворчага ўчастка № 1 гарадскога пасёлка Мір КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” аграгарадка Аюцавічы Карэліцкага раёна.

З 2009 па 2020 год працаваў на розных пасадах РСУП “Племзавод “Карэлічы” аграгарадка Палужжа Карэліцкага раёна.

2020-2022 год  – работа галоўным аграномам ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка” Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

З 2022 года да цяперашняга часу – работа на пасадзе першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі прадставіў новага кіраўніка калектыву райвыканкама і кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў раёна, павіншаваў Яўгенія Анатольевіча з назначэннем і ўручыў яму пасведчанне дзяржслужачага.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

4 часа ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

4 часа ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

5 часов ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

5 часов ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

21 час ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

21 час ago