Адным з вядомых курортаў нашай рэспублікі і сапраўднай “жамчужынай” Дзятлаўшчыны на працягу многіх гадоў з’яўляецца філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі і яго намеснік Вадзім Бялятка сустрэліся з галоўным доктарам гэтай установы Мікалаем Мінько, каб на пачатку 2025 года абмеркаваць дасягненні і перспектывы санаторыя.

– “Радон” – месца, якое валодае ўнікальнай гаючай сілай дзякуючы наяўнасці крыніц мінеральных радонавых вод і сапрапелевых гразяў. Іх лячэбныя ўласцівасці і хіміка-біялагічны састаў фарміраваліся на працягу сотняў гадоў і эфектыўныя пры лячэнні розных хвароб, напрыклад, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, нервовай і мочавыдзяляльнай сістэм, – падкрэсліў Мікалай Мінько.

Ён заўважыў, што выкарыстанне гэтых гаючых прыродных фактараў разам з найноўшымі медыцынскімі методыкамі і цэлым комплексам сучаснага абсталявання – шлях да аздараўлення пацыентаў з самымі рознымі захворваннямі.

Як беларусы, так і замежныя госці, жыхары Дзятлаўскага і бліжэйшых раёнаў могуць у адной установе паправіць сваё здароўе, палепшыць жыццёвыя паказчыкі, абследавацца. Заслуга ж калектыву санаторыя ў тым, што больш за 70 % адпачывальнікаў вяртаюцца сюды не адзін раз, становячыся на многія гады сябрамі “Радона”, а здраўніца ў сваю чаргу робіць значны ўклад у экспарт медыка-турыстычных паслугаў Гродзенскай вобласці.

Мікалай Мінько паабяцаў, што калектыў санаторыя і надалей будзе трымаць планку, працаваць над удасканаленнем якасці аказваемых паслугаў.

Скарыстаўшыся выпадкам, кіраўнік раёна павіншаваў Мікалая Пятровіча з юбілейным днём нараджэння, пажадаў яму далейшых працоўных поспехаў, здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту, каб санаторый “Радон” быў месцам прыцягнення і паляпшэння здароўя для тысяч беларусаў і замежных гасцей на многія гады.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Следующая новость

Похожие публикации