9 сакавіка ў Дзятлаўскім райвыканкаме прайшла сустрэча раённага кіраўніцтва і наглядных службаў з прадстаўнікамі бізнэсу Дзятлаўшчыны.

Такая сустрэча стала штогадовай і мяркуе канструкцыйны дыялог, накіраваны на вырашэнне надзённых праблем прадпрымальнікаў. Яшчэ адной нагодай сустрэцца з’явілася лібералізацыя заканадаўства ў галіне праверак малога і сярэдняга бізнэсу.

З прадстаўнікамі прыватнага сектара эканомікі сустрэліся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, начальнік раённай інспекцыі па падатках і зборах І. Б. Гірык, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама А. Г. Урбановіч, галоўны доктар Дзятлаўскай райЦГЭ А. В. Шайбак, першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС У. Г. Кажала.

Уладзімір Кажала нагадаў, што кіраўнік краіны ўстанавіў мараторый на планавыя праверкі малога і сярэдняга бізнэсу. Аднак адказнасць за пажарную бяспеку на працоўных месцах па-ранейшаму нясе сам уласнік кампаніі.

Алена Шайбак заўважыла, што, з аднаго боку, ідзе паступовае памякчэнне патрабаванняў да асобных сфераў прыватнага бізнэсу. З другога боку, праверкі ў сферы гандлю харчовымі таварамі і грамадскага харчавання застануцца на ранейшым узроўні.

Цягам размовы былў агучаны шэраг актуальных пытанняў і прапановаў ад прадпрымальнікаў, якія  зафіксавалі ў выніковым пратаколе сустрэчы. Па словах Алега Урбановіча, яны будуць прадстаўлены на пасяджэнні, прысвечаным малому і сярэдняму бізнэсу, якое адбудзецца 10 сакавіка ў Гродне.

Больш падрабязна чытайце ў газеце “Перамога”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации