9 лютага на пасаду намесніка начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама была прызначана Марына Аляксандраўна Паўловіч.
Нарадзілася Марына Аляксандраўна 2 кастрычніка 1980 года ў вёсцы Кватары Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымала ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце па спецыяльнасці “заатэхнія”.
Працоўную дзейнасць пачала лабарантам малочнатаварнай фермы ў калгасе “Беларусь” Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, затым працавала сакратаром-машыністам калгаса.
У 2003-2004 годзе з’яўлялася загадчыцай фермы па мясной вытворчасці сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Альманы” Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, тут жа працавала лабарантам з 2004 па 2005 год.
З 2005 па 2006 год займала розныя пасады ў СВК “Багатая Ніва” Дзятлаўскага раёна.
2006-2015 год – праца ў СВК “Русь-Агра” Дзятлаўскага раёна.
З 2017 па 2026 год займала пасаду вядучага спецыяліста ўпраўлення ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі жывёлы па Гродзенскай вобласці дзяржаўнай установы “Цэнтр інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі” Дзятлаўскага раёна.
Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка павіншаваў Марыну Паўловіч з назначэннем і ўручыў ёй пасведчанне дзяржслужачага.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…
Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…
Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…
Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…