Начальнікам аддзела эканомікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Аляксей Уладзіміравіч Уцін.
Нарадзіўся Аляксей Уладзіміравіч 20 кастрычніка 1993 года ў горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Навагрудскім гандлёва-эканамічным каледжы, вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце па спецыяльнасці “эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галіне аграпрамысловага комплексу”, які скончыў у 2017 годзе.
З 2013 па 2015 год працаваў на розных пасадах у ТАА “Еўрагандаль” і ТАА “ХоумКредитБанк”. Затым з 2016 года працоўную дзейнасць прадоўжыў у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне на пасадах: старшы падатковы інспектар аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў; старшы дзяржаўны падатковы інспектар аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў.
З 2017 года да цяперашняга часу Аляксей Уцін працаваў галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…