Начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама назначана наша зямлячка Вольга Мікалаеўна Рагачова.

Нарадзілася Вольга Мікалаеўна на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Савічы ў 1987 годзе. Вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “Менеджмент”, кваліфікацыя “Менеджар-эканаміст”, атрымала ў Гомельскім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі, які скончыла ў 2009 годзе.

Прафесійную дзейнасць пачынала таваразнаўцам у Ваўкавыскім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства, там жа была прызначана на пасаду спецыяліста па кадрах.

У 2014 годзе Вольга Рагачова вярнулася на малую радзіму, дзе прадоўжыла сваю прафесійную дзейнасць у якасці намесніка дырэктара па кадрах, арганізацыйна-кааператыўнай і ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, а з 10 кастрычніка 2017 года ўзначаліла аддзел кадраў, арганізацыйна-кааператыўнай і ідэалагічнай работы філіяла.

Вольга Мікалаеўна характарызуецца як кіраўнік, здольны аператыўна прымаць рашэнні для дасягнення пастаўленых мэтаў, у калектыве падтрымлівае атмасферу добразычлівасці і зацікаўленасці.

Вольга Рагачова ўжо некалькі гадоў з’яўляецца намеснікам старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, удзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні на Дзятлаўшчыне многіх дабрачынных акцый, праектаў, мерапрыемстваў.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации