У райвыканкаме. Нікога не пакінуць без увагі

Тэмы нарыхтоўкі сіласу, захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і каранавірус, работы назіральнай камісіі напярэдадні ацяпляльнага сезону і іншыя гучалі на рабочай нарадзе ў першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі.

Вось і кукуруза дачакалася сваёй чаргі

Каштоўнейшую кармавую культуру актыўна ўбіраюць гаспадаркі раёна на сілас – важна забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы якаснымі кармамі на будучую зіму. Віталій Тадэвушавіч адзначыў, што за працэсам закладкі сіласу пільна сочаць спецыялісты. Яны кантралююць не толькі сам працэс, але і ацэньваюць якасць сіласнай масы. Асаблівая ўвага надаецца камплектаванню кормаўборачнай тэхнікі.

Каб не гінулі пад калёсамі камбайна

– Уборка кармоў не павінна ператварацца ў траўмаванне і гібель людзей, – ад сельскагаспадарчай тэмы перайшоў да пытанняў бяспекі людзей Віталій Тадэвушавіч.

Размова ішла пра два трагічныя здарэнні, якія адбыліся ў Гродзенскай вобласці, калі на кукурузных палях у час работы камбайнаў загінулі пажылыя людзі, якія прыйшлі набраць пачаткаў для кармлення ўласнай жывёлы.

– Расліна высокая, вадзіцель не бачыць чалавека, у выніку – трагедыя. Засяродзьце ўвагу старшыняў сельскіх саветаў, намеснікаў па ідэалагічнай рабоце на растлумачэнні пажылым людзям, увогуле тым, у каго ёсць свойская жывёла, што заходзіць на кукурузнае поле ў час работы камбайнаў небяспечна, – даў даручэнне адказным службам Віталій Шулейка.

У раёне на мінулым тыдні, па словах начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандра Біля і начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргея Казушчыка, сур’ёзных здарэнняў не зафіксавана. Забытыя ў нецвярозым стане веласіпеды, крадзеж з карт-рахунка, прысваенне сяброўскага тэлефона, уборка ртуці, ліквідацыя гнёздаў джаланосных насякомых – некаторыя эпізоды, азначаныя спецыялістамі ў час нарады.

Не застануцца без дапамогі

Назіральная камісія актыўна праводзіць сезонныя прафілактычныя мерапрыемствы – праверкі дамоў і кватэр, дзе жывуць адзінокія пажылыя грамадзяне, інваліды, сем’i, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, і тыя, хто злоўжывае спіртнымі напіткамі. Як далажыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, напярэдадні ацяпляльнага сезона ўсе запланаваныя абследаванні завершаны, вызначаны адзінокія пажылыя жыхары раёна і інваліды, якім неабходна будзе на зімовы перыяд аказаць дапамогу, а каго забяруць на гэты час да сябе дзеці.

Іншыя тэмы

Зноў “прырасла” колькасць захварэўшых на каранавірус – 50 новых выпадкаў за мінулы тыдзень.

– Сітуацыя з захворваннем на COVID-19 пакуль кантралюемая, – адзначыла галоўны санітарны доктар раёна Алена Шайбак. – Пачаўся рост вострых рэспіраторных інфекцый, што таксама звычайна ў верасні, калі пачынаецца вучэбны год. Працягваецца вакцынацыя супраць каранавірусу, прыступаюць таксама медыкі да прышчэпачнай кампаніі супраць грыпу.

*****

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч паведаміў на нарадзе, якія мерапрыемствы падрыхтаваны для дзятлаўчан да Дня народнага адзінства.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

4 часа ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

4 часа ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

4 часа ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

5 часов ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

21 час ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

21 час ago