У райвыканкаме. Дажджы касьбе не перашкода

На штотыднёвай рабочай нарадзе ў старшыні райвыканкама абмеркаваны тэмы аховы правапарадку, бяспекі жыццядзейнасці, барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, сельскагаспадарчых работ і іншыя.

Парадак забяспечылі

Як паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Святоха, на мінулым тыдні была ўзбуджана адна крымінальная справа, якая раскрыта, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 5 сямейна-бытавых скандалістаў і 16 грамадзян, якія распівалі алкагольныя напоі або знаходзіліся нецвярозымі ў грамадскіх месцах. Міліцыя раёна забяспечвала ахову грамадскага парадку на трох масавых мерапрыемствах: выпускным вечары, юбілеі касцёла, футболе. Яны прайшлі спакойна.

Гарэла гаспадарчая пабудова

Начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык расказаў, што на мінулым тыдні ў вёсцы Харашкі адбыўся пажар у гаспадарчай пабудове, больш надзвычайных здарэнняў на тэрыторыі раёна не зарэгістравана. Прадаўжаюць сваю работу аглядавыя камісіі. Пры выяўленні няспраўнасцяў пячнога ацяплення ў неабароненых катэгорый жыхароў раёна ім дапамагаюць з рамонтам.

Здароўе там, дзе парадак

Аб тым, што на Дзятлаўшчыне стабільная сітуацыя па захворванні на каранавірусную інфекцыю, паведаміла галоўны доктар райЦГЭ Алена Шайбак. Эпідэміёлагамі праверана на выкананне патрабаванняў па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй 27 аб’ектаў, на 10 з іх знойдзены парушэнні. Прадаўжаюцца выступленні ў працоўных калектывах, дзе медыкі расказваюць аб перавагах прышчэпкі. У раёне вакцынавана 6,92 % жыхароў. Пакуль перавага аддаецца насельнікам і работнікам сацыяльных установаў, медыкам, педагогам, грамадзянам узроставай катэгорыі за 60 гадоў, аднак магчымасць прышчапіцца з’явіцца і ў іншых жыхароў раёна.

Сочаць спецыялісты райЦГЭ і за санітарным станам тэрыторый арганізацый і ўстановаў Дзятлаўшчыны, у летні час вялікая ўвага скіравана на своечасовае скошванне травы.

Летні дзень – год корміць

Як зазначыў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка, сельгаспрадпрыемствы раёна актыўна ажыццяўляюць нарыхтоўку кармоў. Ужо скошана 64 % да плана, гэта больш, чым у аналагічны перыяд 2020 года, аднак ніжэй за агульнаабласную лічбу. Сенажу закладзена 24 % да плана. Свае карэктывы ў работу аграрыяў уносіць мокрае надвор’е, якое не дазваляе ў поўным аб’ёме закладваць кармы, але касьба не спыняецца.

Паралельна ў гаспадарках пачалася падкормка кукурузы, гэтыя работы таксама застаюцца на кантролі.

Кватэры знаходзяць гаспадароў

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі расказаў, што для 61 кватэры будучага 72-кватэрнага дома, які ўзводзіцца ў Дзятлаве па вуліцы Навагрудскай, ужо вызначаны гаспадары. З імі заключаюць дагаворы далявога будаўніцтва. Перавага пры размеркаванні новага жылля за шматдзетнымі сем’ямі і сем’ямі, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў і маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Яшчэ гэтым летам будзе выканана апошняя чарга рамонту Казлоўшчынскай сярэдняй школы, мяркуецца, што работы тут скончаць да новага навучальнага года.

Рамонту некаторых памяшканняў дачакаецца і Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца.

У райцэнтры прадаўжаецца аднаўленне моста па вуліцы Камсамольскай.

На кантролі ў летні час знаходзяцца работы па абкошванні прыдарожных палос і падтрыманне парадку на аўтобусных прыпынках.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

6 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

6 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

6 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

7 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

7 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

7 часов ago