У прыярытэце бяспека, сацыяльная, працоўная, лічбавая, супрацьпажарная

19 кастрычніка на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Працавала некалькі груп, у тым ліку абласная на чале з намеснікам старшыні камітэта – начальнікам упраўлення арганізацыі сацыяльнай дапамогі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандрай Гарачавай і старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах упраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС аблвыканкама Ільёй Куксам, якія выступілі перад калектывамі раённых бібліятэкі і цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый. Група старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага сустрэлася з калектывам Казлоўшчынскай гарпасялковай бальніцы, першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі – з жыхарамі Парэцкага сельсавета, намеснікаў старшыні райвыканкама Вольгі Жэлезоўскай – з калектывам рэдакцыі газеты “Перамога”, Дзмітрыя Баравіка – з работнікамі цэнтральнай раённай бальніцы.

У якасці галоўнай тэмы абмеркавалі пытанне сацыяльнай бяспекі, спыніліся на яе асноўных прынцыпах і прыярытэтах. Сёння, нягледзячы на беспрэцэдэнтныя выклікі часу, Беларусь забяспечвае кожнаму грамадзяніну сацыяльныя гарантыі і магчымасці для самарэалізацыі. Так, у сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка вылучыў тры “кіты” сацыяльнай палітыкі. Гэта справядлівасць як збалансаванае размеркаванне сацыяльных выгодаў і роўны доступ да іх кожнага беларуса; адказнасць, калі дзяржава гарантуе чалавеку ўсебаковую і маштабную падтрымку на працягу жыцця; клопат – у выглядзе шырокай і разгалінаванай сістэмы сацыяльнай дапамогі ўразлівым катэгорыям насельніцтва. У глабальным жа маштабе сусветнага развіцця чалавецтва перажывае ў сацыяльнай сферы перыяд глыбокіх узрушэнняў. Рэальнымі пагрозамі сталі нарастанне дэмаграфічнага дысбалансу, старэнне насельніцтва, скарачэнне вытворчага патэнцыялу сусветнай сельскай гаспадаркі, і, як следства, больш за 3 мільярды жыхароў планеты не могуць дазволіць сабе здаровага харчавання.

Беларусь, нягледзячы на выклікі і пагрозы часу, утрымлівае статус дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы і рэалізуе мадэль сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, якая даказала сваю эфектыўнасць. На фінансаванне галін сацыяльнай сферы штогод скіроўваецца каля 12 % ад валавога ўнутранага прадукта. Так, галоўная мэта праграмы на 2021-2025 гады – забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту беларускіх грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоваў для жыцця, работы і самарэалізацыі чалавека. У нашай краіне растуць заработная плата і пенсіі, эфектыўна працуе сістэма сацыяльнага абслугоўвання і валанцёрства, забяспечваецца занятасць і зніжаецца ўзровень беспрацоўя, прапагандуюцца традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, узяты курс на моцную сям’ю як аснову стабільнасці грамадства. З гэтай нагоды кіраўніком дзяржавы ўстаноўлены святы: Дзень сям’і (15 мая), Дзень маці (14 кастрычніка), Дзень бацькі (21 кастрычніка). Не менш значны курс на ўмацаванне грамадскага здароўя як адну з галоўных умоваў захавання нацыі. Сярод дасягненняў беларускай медыцыны – 100-працэнтная даступнасць першаснай хуткай меддапамогі, заканадаўча замацаваны прыярытэт і рознаўзроўневая сістэма яе аказання маці і дзецям, развіццё высокатэхналагічнай меддапамогі, практыкаарыентаваная адукацыя спецыялістаў. Усе лекавыя прэпараты праходзяць выпрабаванні на бяспеку, эфектыўнасць, якасць, а для асобных катэгорый грамадзян прадугледжана бясплатнае і льготнае забеспячэнне імі. Новы падыход да правядзення дыспансерызацыі скіраваны на папярэджанне рызык развіцця неінфекцыйных захворванняў і ранняе іх выяўленне.

Яшчэ Беларусь мае значны чалавечы капітал, адукацыя ў нашай краіне забяспечваецца на ўсіх узроўнях і з’яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, а важнейшым элементам дзяржаўнага стымулявання інтэлектуальнай будучыні служаць спецыяльныя фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Чарговы прынцып грамадскай бяспекі – гэта забеспячэнне правапарадку. Сярод галоўных напрамкаў работы праваахоўных органаў – барацьба з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, алкагалізацыяй несельніцтва, мінімізацыя ўзроўню карупцыі і злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што аператыўная абстаноўка, якая складваецца ў Рэспубліцы Беларусь, застаецца стабільнай. Сацыяльна арыентаваны падыход спрыяе таму, што ў Беларусі няма адметнага адрознення паміж багатымі і беднымі, грамадзяне адчуваюць падтрымку дзяржавы, захоўваюцца традыцыйныя каштоўнасці. Пры гэтым арыенцірам у рабоце з насельніцтвам вызначаны паступовы пераход ад патэрналісцкай мадэлі да падтрымліваючай, калі дзяржава не проста бярэ на сябе вырашэнне ўсіх праблем чалавека, а стварае ўмовы, каб грамадзянін самастойна мог з імі справіцца.

У рамках дня інфармавання быў абмеркаваны яшчэ і рад такіх актуальных тэм, як прафілактыка траўматызму на вытворчасці, кіберзлачыннасці і злачынстваў, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, узнялі пытанні неасцярожнага курэння, навядзення парадку на прыдамавой тэрыторыі, захавання правілаў бяспекі пры выкарыстанні ацяпляльных прыбораў.

У рамках Адзінага дня інфармавання аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны расказаў намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч.

Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ, Ірыны СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

12 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

12 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

13 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

13 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

13 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

13 часов ago