Ёю абрана галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Зінкевіч.
23 красавіка з удзелам старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргея Патапенкі і старшыні Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Дубовіка адбыўся справаздачна-выбарчы сход пярвічнай прафсаюзнай галіновай арганізацыі Дзятлаўскага райвыканкама.
Аб рабоце за справаздачныя 2019-2024 гады расказала лідар пярвічкі Святлана Залучан. Адзначыла, што ў саставе 89 чалавек, асноўны напрамак работы – абарона прафесійных, працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў членаў прафсаюза. Для кантролю за выкананнем калектыўнага дагавора двойчы на год ладзяцца прафсаюзныя сходы. Пры змяненні нарматыўнай базы ў дагавор своечасова ўносяцца адпаведныя змяненні і дапаўненні. За кошт сродкаў прафсаюза па дагаворы ажыццяўляюцца выплаты ў сувязі з юбілеямі нараджэння, выхадам на пенсію, уступленнем у шлюб, нараджэннем дзіцяці, у іншых выпадках, вызначаных палажэннем аб фондзе дапамогі. Прафкам удзельнічае ў абмеркаванні кантрактаў работнікаў, кантралюе ўмовы працы, аплату. Штогод зацвярджаецца палажэнне аб матэрыяльным стымуляванні аказанні дапамогі работнікам. Высокі ўзровень сацыяльнага партнёрства дазволіў стварыць у арганізацыі спрыяльны маральна-псіхалагічны клімат, што пацвярджае адсутнасць калектыўна-працоўных спрэчак і судовых разбіральніцтваў. Прафкам праводзіць мэтанакіраваную работу па павышэнні жыццёвага ўзроўню членаў прафсаюза, паляпшэнні ўмоваў працы, арганізацыі культурных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў. У час сумесных экскурсій за справаздачны перыяд члены арганізацыі пабывалі на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску, у Брэсцкай крэпасці, горадзе Гродне, Полацку, Гервятах. Традыцыйным стаў сплаў на байдарках, які ў 2021 годзе праходзіў у рамках акцыі “Водным маршрутам памяці” і быў прымеркаваны да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Члены пярвічкі ўдзельнічаюць у патрыятычных мерапрыемствах: вела- і аўтапрабегах, Днях Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, памяці ахвяраў хатынскай трагедыі, іншых. Ладзяцца віншаванні калегаў з нагоды іх асабістых і карпаратыўных святаў. Не застаецца па-за ўвагай дабрачынная дзейнасць: удзел у акцыях “Нашы дзеці”, “Збяром дзяцей у школу”, іншых. За кошт прафсаюза часткова кампенсуюцца аздараўленчыя пуцёўкі для яго членаў і іх дзяцей. Практыкуецца новы фармат адпачынку – тур выхаднога дня ў галіновыя санаторыі “Белпрафсаюзкурорт”.
Святлана Залучан выказала словы шчырай удзячнасці старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэю Садоўскаму за пастаянную падтрымку і спрыяльныя ўмовы працы, прафсаюзнаму актыву – за выніковую і плённую работу.
Фінансава-гаспадарчую дзейнасць прафсаюзнай пярвічкі ў справаздачным перыядзе ацаніла старшыня рэвізійнай камісіі Галіна Ярмачэнка, падкрэсліўшы, што парушэнняў не выяўлена.
Дэлегаты канферэнцыі адзінагалосна прызналі работу прафсаюзнага камітэта здавальняючай, зацвердзілі даклад рэвізійнай камісіі, прынялі праект-пастанову.
На пасаду старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі была прапанавана і аднагалосна падтрымана кандыдатура Таццяны Зінкевіч. Яе ахарактарызавалі як актыўнага і ініцыятыўнага спецыяліста, які станоўча праяўляе сябе ў рабоце з людзьмі, грамадскім кантролі, можа прымаць аператыўныя рашэнні. Намеснікам старшыні абрана Вольга Луня. Выбраны саставы прафкама і рэвізійнай камісіі, прафсаюзны інспектар па ахове працы, дэлегаты на справаздачна-выбарчую канферэнцыю галіновай раённай прафсаюзнай арганізацыі.
– Дзякуючы ранейшаму лідару Святлане Залучан, якая ўзначальвала арганізацыю 10 гадоў, прафсаюзнай ячэйцы райвыканкама ўдавалася быць прыкладам для пераймання, – выступіў кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі. – Мы былі ўдзельнікамі шматлікіх патрыятычных акцый і мерапрыемстваў, актыўна супрацоўнічалі з сектарам спорту і турызму, папулярызавалі свае турыстычныя прадукты, таксама былі драйверам для іншых пярвічак. Спадзяюся, так і застанецца, бо абралі дастойную пераемніцу. Што прафсаюзная работа вялася ў правільным кірунку, пацвярджае тое, што Святлана Залучан цяпер узначальвае раённую арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў. Жадаю ёй далейшага выніковага лідарства, удачы, дабрабыту, поспехаў.
– Для прафсаюзаў Беларусі 2024 год насычаны, – падвёў вынікі пасяджэння Сяргей Патапенка. – Сёлета выбраны новы старшыня ФПБ, мы святкуем 120-годдзе прафсаюзнага руху, з нагоды чаго ідзе ўзнагароджанне актыву юбілейнымі медалямі. Ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць справаздачна-выбарчыя канферэнцыі ў пярвічных і галіновых арганізацыях. На Дзятлаўшчыне прыемна адзначыць выніковае партнёрства паміж кіраўніцтвам раёна і прафсаюзам. Адчуваецца, што тут актыўнае прафсаюзнае жыццё. Словы ўдзячнасці за выніковую работу адрасую актыву пярвічкі. Новай яе старшыні жадаю руху наперад, апраўдаць давер членаў прафсаюза і памятаць, што асноўная задача – гэта абарона правоў работнікаў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…