Старанна, адказна працуе на палетках КСУП “Дварэц-Агра” механізатар Сяргей Ляўкевіч. Ранняй вясной Сяргей Сямёнавіч уносіць мінеральныя фосфарныя і калійныя ўгнаенні.
Затым яму даручаюць самую адказную для аграрыяў работу – сяўбу. Сёлета Сяргей Сямёнавіч сеяў цукровыя буракі (100 га), кукурузу (500 га) .
Цяпер ідзе ў гаспадарцы актыўная праца па нарыхтоўцы кармоў. Сяргей Ляўкевіч займаецца нарыхтоўкай сена і сенажу ў рулонах. На сёння нарыхтавана працавітым механізатарам 402 тоны сенажу і 117 тон сена.
Наступны сельскагаспадарчы этап – уборка зерневых. Працуе ў гэты час Сяргей Ляўкевіч памочнікам камбайнера.
Восенню ён заняты прасаваннем саломы, не сядзіць склаўшы рукі і зімой – займаецца вывазам арганічных угнаенняў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
2 Комментарии
Успехов в работе.
И чтобы работа была не в тягость, а в радость